Легенда “Бардаўскай Восені” – ў Бельскім белліцэі

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання прайшла бард-сустрэча з Касяй Камоцкай ды Вольгай Гарадзейчык. Моладзь мела магчымасць беспасрэдна распытацца пра творчы шлях ды паслухаць міні-канцэрт.

“Здаецца, бард ды яго творчасць для гэтых маладых людзей і не такое нeвядомае паняцце”, – падсумавала сустрэчу Кася Камоцкая:

– Я нават упэўнена, што сустракала вочы людзей, якія мяне разумеюць, а не адсутныя, якіх сагналі сюды замест урока пасядзець. Не, яны былі вельмі зацікаўленыя. Калі яны нават маладзейшыя за гэты фестываль, яны ўсё ж такі хоць раз там былі.

Вольгу Гарадзейчык можна будзе пачуць у суботні вечар 29 кастрычніка ў Бельскім доме культуры. Выступіць яна ў час чарговага дня XXIII фестывалю “Бардаўская Восень” у якасці зоркі побач з “Босым Сонцам”, Змітром Вайцюшкевічам ды гутром “Navi”. Іхні канцэрты папярэднічаць будзе канцэрту лаўрэатаў конкурсу, які пройдзе сёння пасля адкрыцця фестывалю.

Давід Гайко, «Беларускае Радыё Рацыя»


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение