Беларускае школьніцтва ў замежжы

Латвія Літва Польшча Эстонія Чэхія

Латвія

Гісторыя беларускамоўнай адукацыі ў гэтай краіне сягае ў 20-я гады мінулага стагоддзя. На той час тут дзейнічала каля 50 пачатковых школ. Такім чынам беларусы, як нацменшасць, у рамках нацыянальна-культурнай аўтаноміі рэалізоўвалі сваё права на адукацыю на роднай мове. Вялікая заслуга ў гэтым сябра ўраду БНР Кастуся Езавітава, дзякуючы якому настаўнікамі ў тагачасную Латвію прыехалі Паўліна Мядзёлка, Максім Гарэцкі, Ян Шчорс ды іншыя.

У сярэдзіне 30-х навучанне па-беларуску ў Латвіі пачало згортвацца, а давяршылі гэты працэс бальшавікі — у 1945 годзе тут не засталося ніводнай беларускамоўнай школы.

На сённяшні дзень у Латвіі дзейнічае адзіная беларуская школа -- Рыжская беларуская школа. Школа пачала працу ў 1994 годзе. Беларуская мова і літаратура — абавязковыя прадметы, па-беларуску ладзяцца ўсе пазакласныя мерапрыемствы.
Читать полностью:  http://news.tut.by/society/195764.html

Для таго каб запісаць дзіцёнка на навучанне ў Рыжскую беларускую асноўную школу, трэба звязацца з дырэктарам школы Ганнай Уладзіславаўнай Іванэ па тэлефоне: +371 672 47 545.

Рыжская Беларуская асноўная школа

Вул. Келдыша, 4 (Keldiša iela, 4, Rīga)

Тэл.: +371 672 47 545

Уверх

Літва

Адзіная беларускамоўная агульнаадукацыйная ўстанова ў краіне -- Беларуская гімназія імя Францішка Скарыны. У 2012-2013 навучальным годзе ў гімназіі вучыцца 187 вучняў.

Гімназія працуе па адаптаванай літоўскай вучэбнай праграме, а падручнікамі карыстаюцца беларускімі. Навучанне вядзецца на беларускай мове, а іспыты вучні здаюць па-літоўску, і не ў сваёй школе, а ў адукацыйных цэнтрах.

Гімназія створана на базе 68-ай сярэдняй школы з беларускай мовай выкладання імя Ф. Скарыны. У кастрычніку 2012 года школа прайшла два туры акрэдытацыі і атрымала статус гімназіі. Школа была адчынена намаганнямі віленскіх беларусаў у 1994 годзе.

Беларускую гімназію імя Францішка Скарыны называюць пераемніцай традыцый знакамітай Віленскай беларускай гімназіі, што дзейнічала ў 1919-1944 гг. Віленская гімназія была адной з першых беларускіх школ у Вільні на пачатку ХХ ст. (усяго іх у той час было каля дзесятка). Заснавалі яе Іван Луцкевіч, кс. Адам Станкевіч, Браніслаў Трашкевіч, Міхась Кахановіч, які стаў першым дырэктарам установы. Настаўнікамі ў гімназіі былі: Максім Гарэцкі, Іван ды Антон Луцкевічы, Язэп Драздовіч, Рыгор Шырма, Барыс Кіт.  У сценах гімназіі ў свой час навучаліся: Наталля Арсеннева, Яўген Скурко, Антон Шукелойць, Міхась Вітушка, Алесь Салагуб.

Беларуская гімназія імя Ф. Скарыны

Вул. Сеціна, 21 (Sietyno g. 21, LT-04316 Vilnius)

Тэл./факс: +370 (5) 245 91 27

Эл. пошта: rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

Уверх

Польшча

Беларуская мова ў Польшчы вывучаецца на розных узроўнях — пачынаючы з дзіцячых садкоў (па адным у Беластоку і Гайнаўцы) да ўніверсітэтаў.

Права на вывучэнне роднай мовы прадстаўнікоў нацыянальнай меншасці запісана ў Канстытуцыі Польшчы. Паводле заканадаўства, каб у школе было ўведзена навучанне беларускай мове, дастаткова заявы бацькоў семярых вучняў, якія хацелі б, каб іх дзеці вывучалі родную мову. Дырэкцыя школы абавязана ў такім выпадку арганізаваць навучанне і ўключыць урокі беларускай мовы ў навучальны план. Навучанне беларускай мове бясплатнае. Падручнікі таксама раздаюцца бясплатна.

Беларуская мова як абавязковы прадмет вывучаецца ў гайнаўскім Комплексе школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы, які складаецца з ліцэя і гімназіі. А таксама ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Умоўна беларускімі школамі можна лічыць тыя польскія школы, у якіх агульная колькасць вучняў супадае з колькасцю тых, хто вывучае беларускую мову (гл. табліцу ніжэй). Гэта, напрыклад, школа №3 у Бельску Падляскім, пачатковая школа і гімназія ў Дубічах Царкоўных, пачатковая школа і гімназія ў Чыжах. Агулам, па стане на 2010 год у Польшчы беларускую мову ў 38 навучальных установах — дзіцячых садках, пачатковых школах, ліцэях і гімназіях — вывучала 3044 чалавекі.

Рэкордная ж колькасць вучняў беларускай мовы была зафіксаваная ў 1967/1968 навучальным годзе — 12 504 вучняў.

Дадатковае навучанне беларускай мове ў 2009/2010 навучальным годзе ў Польшчы

Назва/адрас

Школы ў  камплекце

Агульная колькасць вучняў

Колькасць вучняў, якія вывучаюць беларускую мову

Тэлефон, факс, эл. пошта

1.

Комплекс школ z DNJB
17-100 Bielsk Podlaski
ul. Poniatowskiego 9

Пачатковая школа  Nr3

435

433

085/ 833 22 32
085/ 730 25 08

bielsktrojka@poczta.onet.pl

Гімназія Nr 3

292

287

2.

Комплекс школ w Augustowie Augustуwo 30
17-100 Bielsk Podlaski

Пачатковая школа

199

59

085/731 10 97

zsaugustowo@wp.pl

Гімназія

173

34

3.

Комплекс школ w Orli
17-106 Orla
ul. Bielska 32

Пачатковая школа

116

69

085/ 739 20 29

orla_szkola@op.pl

Гімназія

78

40

4.

Пачатковая школа
17-240 Czeremcha
ul. Szkolna 2

 

180

19

085/ 685 00 14
fax 685 03 78 spczeremcha@wp.pl

5.

Комплекс школ w Czyїach
17-207 Czyїe

Пачатковая школа

87

84

085/ 681 35 86
Fax 085/ 681 35 14

zsczyze@wp.pl

Гімназія

54

54

6.

Комплекс школ 17-204 Dubicze Cerkiewne
ul. Parkowa 30

Пачатковая школа

65

62

085/ 685 20 04
fax 085/ 682 79 80

bomar5@vp.pl

Гімназія

51

43

7.

Пачатковая школа  im. Partyzantуw Braci M i A Chrzanowskich w Grуdku
16-040 Grуdek
ul. Chodkiewiczуw 18

 

205

50

085/ 718 07 01

sp@grodek.pl

8.

Комплекс школ Nr 1
17-200 Hajnуwka
ul. 3-go Maja 54

Пачатковая школа Nr 5

336

27

085/ 682 20 78

szknr5@wp.pl

9.

Комплекс школ Nr 2
z Oddziaіami Integracyjnymi
17-200 Hajnуwka
ul. Wrуblewskiego 2

Пачатковая школа  Nr 2 im. Wіadysіawa Jagieііy

318

32

085/ 682 28 66
fax 085/ 682 29 70

sph_nr2@poczta.onet.pl

Гімназія Nr 3 z Oddziaіami Integracyjnymi

172

11

 

10.

Пачатковая школа  Nr 3
17-200 Hajnуwka
ul. Dziaіowa 1

 

94

61

085/ 683 27 05

sp3_hajnowka@wp.pl

11.

Комплекс школ Nr 3
17-200 Hajnуwka
ul. Nowowarszawska 20

Пачатковая школа  Nr 6

339

113

085/ 683 25 08
fax jw.

sp6hajnowka@wp.pl

Гімназія Nr 2

201

75

12.

Пачатковая школа  w Dubinach
17-200 Hajnуwka
ul. Gіуwna lb

 

119

49

085/ 682 46 31

dubiny@wp.pl

13.

Гімназія w Dubinach
17-200 Hajnуwka
ul. Gіуwna 1 b

 

105

37

085/ 682 46 31

dubiny@wp.pl

14.

Пачатковая школа  w Nowokorninie
17-200 Hajnуwka

 

68

36

085/686 44 15

15.

Пачатковая школа  w Orzeszkowie
17-200 Hajnуwka

 

20

16

085/ 685 31 52

Bozena01@poczta.onet.pl

16.

Комплекс школ 17-250 Kleszczele

Plac Parkowy 4

Пачатковая школа

113

23

085/681 81 16

slawomir.treszczotko@wp.pl

Гімназія

82

11

17.

Пачатковая школа
17-210 Narew
ul. Mickiewicza 81

 

179

80

085/ 681 66 44

spignarew@wp.pl

18.

Гімназія
17-210 Narew
ul. Mickiewicza 81

 

119

31

085/ 681 66 44

spignarew@wp.pl

19

Комплекс школ w Narewce
17-220 Narewka
ul. Nowa 4

Пачатковая школа  im. Aleksandra Woіkowyckiego

157

50

tel. 085/ 685 80 87
zs.narewka@interia.pl

Публічная  Гімназія im. Tamary Soіoniewicz

117

29

20

Пачатковая школа
Babiki 22a
16-113 Szudziaіowo

 

57

25

085/ 722 10 05
fax jw.

spbabiki@op.pl

21.

Публічная Гімназія w Grуdku
16-040 Grуdek
ul. Chodkiewiczуw 18

 

158

23

085/718 02 33

22.

Комплекс школ з дадатковым навучэннем беларускай мове
17-200 Hajnуwka
ul. Piіsudskiego 3

Гімназія z DNJB II Ліцэй

163

163

085/ 682 24 96
fax 684 42 88
zsdnjb@o2.pl

Агульна адукацыйная  zDNJB

352

352

23.

Пачатковая школа  Nr 4
15-459 Biaіystok
ul. Czкstochowska 6 A

 

416

70

085/ 742 21 02
fax 742 05 87

sp4@um.biaіystok.pl

24.

Гімназія Nr 7 імя ks. Stanisіawa Konarskiego
ul. Stoіeczna 6
15-879 Biaіystok

 

427

21

085/ 742 31 38

pg7@um.bialystok.p1

25.

II Ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча
17-100 Bielsk Podlaski
ul Kopernika 4

Дырэктар Андрэй Сцепанюк

 

424

424

085/ 730 66 90
fax jw.

szkola@lozbjn.pdt.pl

+48502383944

26.

III Ліцэй агульнаадукацыйны

ul. Paіacowa 2/1
15-042 Biaіystok

Міжшкольная ўстанова, вучні з 2 школ

824

11

085/741 60 33

27.

Дзіцячы сад  № 14
Al. Piіsudskiego 20/4
15-466 Biaіystok

 

163

82

085/ 742 1 9 05

psl4@um.bialystok.pl

28.

Прыватная Пачатковая школа  w Zaіukach

 

29

20

085/718 44 02

spzaluki@poczta.onet.pl

Разам

7349

3044

 

 

Дадатковае навучанне беларускай мове ў 2009/2010 навучальным годзе

Тып школы

Колькасць устаноў

Агульная колькасць вучняў

Колькасць вучняў, якія вывучаюць беларускую мову

Дзіцячы сад

1

163

82

Пачатковая школа

20

3715

1316

Гімназія

14

1871

859

Ліцэй

2

776

776

Міжшкольная ўстанова

1

з 2 школ

11

Разам

38

7349

3044

Уверх

Эстонія

З кастрычніка 2010 года ў Таліне працуе Нядзельная школа беларускай культуры ім. Уладзіміра Караткевіча. Мэта дзейнасці школы   -  папулярызацыя беларускай мовы, гісторыі і культуры сярод прадстаўнікоў “трэцяга пакалення” беларусаў Эстоніі і аматараў беларускай культуры. Навучанне ў школе вядзецца на базе твораў Уладзіміра Караткевіча.

Нядзельная школа беларускай культуры імя Уладзіміра Караткевіча

Lai 33, Tallinn

Тэл: +372 5555 43 40

Электронная пошта: tsurbakoua@gmail.com

https://sites.google.com/site/belorusskaavoskresnaaskola/

Уверх

Чэхія

Ад 20-га лютага 2013 года распачынае працу нядзельная беларуская школа ў Празе. Заняткі будуць праходзяць што-другую нядзелю па адрасе ў Доме нацыянальных меншасцяў.

У школе будуць 2 узроставыя класы – малодшы і старэйшы. Дзеткі будуць вывучаць беларускую мову (чытанне, пісанне), гісторыю Беларусі.

Сярод настаўнікаў – Ксеня Бязрукая, Павал Котаў.

Беларуская нядзельная школа ў Празе: Dům národnostních menšin – Praha, Vocelova 602/3 120 00 Praha 2

Уверх

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Дзеля ўсталявання больш шчыльных кантактаў і спрыяння ў арганізацыі дапамогі беларускім школам у замежжы просім беларускія суполкі, якія маюць інфармацыю пра іншыя беларускія школы, класы, садкі ў замежжы, у тым ліку нядзельныя, або пра планы па іх стварэнні ў найбліжэйшай перспектыве, даслаць звесткі на электронную скрынку zbsb@tut.by або паведаміць па тэлефоне: +375 17 200 70 27.