Штогод у гімназіі адзначаецца Дзень еўрапейскіх моў. У гэтым годзе таксама прайшло шмат мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел многія вучні і настаўнікі гімназіі.
Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Моўная разнастайнасць”, кожны клас упрыгожыў дзверы свайго кабінета плакатам “Лінгвістычная мазаіка”, у файе гімназіі рознымі колерамі расцвіло “Дрэва ветлівых слоў”. Настаўнікі-моваведы разам з вучнямі старэйшых класаў арганізавалі і правялі Шэкспіраўскія чытанні. Таксама вучні гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім праекце“Марафон культур” і “Дні еўрапейскіх моў у Вільнюскай прагімназіі “Ryto“, падчас якіх пазнаёмілі сваіх равеснікаў з беларускай культурай.
skorinosgimnazija.lt