Гурт «Жэмэрва» існуе ўжо 13 гадоў пры Музэі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
Гурт "Жэмэрва" падчас фэсту "Спасаўскія Запусты" ў Бельску Падляскім, 14.08.2016
У гурце 10 асобаў – гэта маладыя дзяўчаты й хлопцы, вучні бельскіх школаў.
«Жэмэрва» прэзэнтуе традыцыйны фальклёр беларусаў Падляшша. У асноўным сьпяваюць без акампаніямэнту, але нейкі час таму была створаная музычная сэкцыя – тры скрыпкі, гармонік й барабан.
Нядаўна гурт выступаў з канцэртамі ў Беларусі. Цяпер ён будзе прадстаўляць беларусаў Падляшша на расейска-беларускім конкурсе народнага песеннага мастацтва «Как на речке было на Фонтанке», які будзе праходзіць ад 24 да 29 кастрычніка ў Пецярбургу.
Як кажа музычны кіраўнік «Жэмэрвы» Ганны Фёнік, гэта для гурту вельмі важны выезд.
Яраслаў Іванюк, «Польскае Радыё»