“Упырхлікі” – лаўрэат Прэміі Гедройца 2016 Макс Шчур пра(д)стаўляе!

Прэмія Гедройца 2016 г. яшчэ не даехала да Прагі, дзе ўжо амаль дваццаць гадоў жыве беларускі пісьменьнік Макс Шчур, як ад яго прыйшла прапанова выдання чарговай загадкавай кнігі. На гэты раз лаўрэат самай прэстыжнай літаратурнай узнагароды ў Беларусі схаваўся пад псэўданімам.

Андрусь Макатоўша – унікальны празаік, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі.

Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур. Коротка і ёміста ён адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман – усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні са спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш».

Поўны загаловак кнігі Макатоўшы выглядае вельмі інтрыгуюча: “Праўдзівае апісаньне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменьнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградка, валацугам і прайдзісьветам»

Асобныя раздзелы кнігі друкаваліся ў часопісе «Архэ» у 2014 годзе (№10 (131)).

У поўным выглядзе яна з’явілася ў продажы толькі ў электроннай версіі на партале kniharnia.by