У Міхалове з 400 вучняў пачатковай школы ды гімназіі роднай мове вучыцца кожны чацьвёрты.
Закончыліся канікулы, час ісьці на ўрокі. У некалькіх дзесятках школ на Падляшшы, як кожны год, вучні будыць навучацца беларyскай мове. Гаворка тут і пра вялікія комплексы, і пра меншыя. Для прыкладу, y вёсцы Залукі, што непадалёк ад Гарадка, у школе будзе навучацца ўсяго 40 дзяцей.
Свой маленькі юбілей святкуе ў сваю чаргу Міхалова, дзе беларуская мова будзе навучацца 5-ты год. Па словах настаўніцы беларускай мовы Эміліі Грыка, з 400 вучняў пачатковай школы ды гімназіі роднай мове вучыцца кожны чацьвёрты.
Міхал Сцепанюк, «Польскае радыё»