Гукі беларускай музыкі захапілі Бельск-Падляшскі

У мясцовым гарадскім амфітэатры адбыўся «Беларускі народны фэст». Перад бельскай публікай выступілі музычныя калектывы з розных раёнаў Беласточчыны, а таксама госці з Беларусі. «Мы пад уражаннем ад бельскіх гледачоў, – кажа мастацкі кіраўнік гайнаўскага калектыву “Давід Шымчук Бэнд”.– Добрая атмасфера, выдатная публіка, якая вельмі добра прыняла нас. Мяркую, што гэты быў вельмі добры фестываль як і наш выступ тут і супольная забава з публікай. У нас застануцца добрыя успаміны пра выступ у Бельску. Кожны канцэрт у новым месцы, бо ў Бельску мы яшчэ ніколі не гралі, дае нейкі новы досвед і новыя перспектывы на будучы год».

У рамках «Беларускага народнага фэсту» у Бельску Падляшскім выступілі між іншым таксама «Цаглінкі» з Новага Ляўкова (што на Гайнаўшчыне), «Гай» з Беластока, ды «Заранак» з Барозы (што на Берасцейшчыне).

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя