Беларускія песні ў выкананні калектываў з Польшчы і Беларусі, народнае рукадзелле ды стравы – усё гэта было на беларускім фэсце «Арлянскія сустрэчы», які прайшоў у Орлі.
«Мерапрыемства з’яўляецца нагодай для яднання падляшскіх беларусаў», – адзначыў войт гміны Орля Пётр Сeльвесюк:
– Мы, як беларуская меншасць, павінны шукаць тое, што нас злучае, а не супернічаць паміж сабой, бо гэта ні да чаго не прыводзіць. У сувязі з гэтым запрашаем усіх да супрацы, бо толькі супраца робіць з нас беларусаў і меншасць.
У Орлі прысутнічалі прадстаўнікі гмінаў: Гайнаўка, Чыжы і Міхалова. На сённяшні дзень Орля застаецца адзінай гмінай на Падляшшы, якая ўвяла двухмоўныя польска-беларускія дарожныя ўказальнікі.
Беларускае Радыё Рацыя