Беларускія песні ў выкананні калектываў з Беластока, Гайнаўкі, Старога Ляўкова, Бельска Падляшскага ды Беларусі пачулі ўдзельнікі «Беларускага народнага фестывалю» ў Дубічах Царкоўных.
«На гэтым фэсце мы маем магчымасць выйсці з беларускай культурай на шырэйшую публіку», – кажа Кацярына Філіпюк з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:
– Хочацца падтрымаць культуру сярод жыхароў, зацікавіць турыстаў. Фальклор беларускі вельмі прыгожы, цікавы. Стараемся спалучыць эстраду з аўтэнтычным неапрацаваным фальклорам. Хацелася б, каб розныя групы слухачоў маглі тут знайсці штосьці для сябе.
Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства былі Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды войт гміны Дубічы-Царкоўныя.
Давід Гайко, «Беларускае Радыё Рацыя»