З 1 па 2 ліпеня ў Даўгаўпілсе прайшоў фестываль нацыянальных культур «Pynu, pynu sītu», арганізаваны Паўднёвалатгальскім цэнтрам падтрымкі недзяржаўных арганізацый.
1 ліпеня адбылося афіцыйнае адкрыццё фестывалю ў Палацы культуры, а ў суботу 2 ліпеня ў крэпасці беларускія калектывы з Дагды, Екабпілса, Прэйляў, Рэзэкнэ, Рыгі і Елгавы радавалі гасцей сваімі выступленнямі.
Калектывы Цэнтра беларускай культуры і таварыства «Уздым» «Купалінка» і «Лянок» выступілі ў гарадскім парку Дубровіна.
Вечарам адбылося святочнае шэсце па вуліцы Рыгас да плошчы Віенібас.
Свята завяршылася канцэртам фальклорнага ансамбля «Сунічкі» з Віцебскай вобласці.
На фестывалі прысутнічаў прэм’ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскі.
Трэба падзякаваць артыстам за цудоўнае выступленне і вытрымку ў такую спёку.