Спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» пакажуць у Беластоку. Рэжысёр спектаклю – Міхал Станкевіч, які раней рэалізаваў між іншым Metodę Ustawień Narodowych, спектакль на аснове гісторыі рэйду Рамуальда Райса (Бурага).
«Малітва. Усеагульны тэатр» – назва спектаклю, гэта адкрыты мастацкі твор, тлумачыць Станкевіч. У ім прымаюць удзел акцёры-аматары, якія пакажуць выбраныя імі самімі фрагменты кніжкі, дадае рэжысёр.
– Кожны чалавек мае магчымасць падысці да мікрафону і сказаць, чаму выбраў менавіта гэты фрагмені аповесці, распавесці пра свае ўражанні ад усяго твора. І выканаць выбраны фрагмент.
Прэм’ера спектакля «Малітва. Усеагульны тэатр» адбудзецца 13 ліпеня ва Універсітэцкім цэнтры культуры па вуліцы Цёлкоўскага 1. Пачатак у 19. Уваход свабодны.