У вёсцы Трасцянка, што ў гміне Нарва, прайшоў «Пікнік беларускага слова». Тут можна было сустрэцца з беларускімі літаратарамі Беласточчыны і паслухаць іх творы.
Як кажа Барбара Гаральчук, аўтарка кнігі, прысвечанай Бежанству 1915 году, важна, што людзі сустракаюцца ў час такіх імпрэзаў:
– Людзі сустракаюцца на такіх імпэзах і гавораць пра сваю творчасць, мары, выказваюць свае думкі. Інакш усё адбываецца на афіцыйных мерапрыемствах. Я люблю быць з людзьмі, бо яны натхняюць мяне.
На «Пікнік беларускага слова» у Трасцянку завітаў і вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць ужывую паслухаць яго песні.