11 ліпеня 80-гадовы юбілей адзначае доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнаўца і перакладчык Цімох Ліякумовіч.
Аўтар кнігі «Янка Купала и русская литература: Многообразие творческих взаимосвязей», адзін з аўтараў чатырохтомных «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных узаемасувязей» і іншых калектыўных прац, а таксама шматлікіх артыкулаў для навуковых часопісаў і зборнікаў і энцыклапедычных даведнікаў з 1999 года жыве ў Чыкага (ЗША), дзе працягвае творчую і публіцыстычную дзейнасць – вядзе старонку «Беларускія зарніцы» ў двухтыднёвіку «Земляки», на якой асвятляе грамадскія падзеі і праблемы культурнага жыцця Беларусі, а таксама рыхтуе ды выдае новыя кнігі – гэтак у 2009 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» выдаў зборнік апавяданняў «Настальгія».
Сардэчна віншуем юбіляра! Зычым яму моцнага здароўя, бадзёрасці, творчага натхення і працоўнага плёну!
Ва ўшанаванне юбілею сябра «Бацькаўшчыны» празаік і паэт Сяргей Панізнік даслаў верш:
Прафесар, доктар... І паэт! Ён, майстар слоўнае чаканкі, Знайшоў ў Чыкага амулет – І перамог неспадзяванкі! О, верыць Фея Цімафея: – Ліякумовіч мой – атлет! Атлант, які трымае гранкі: Ў іх скарбаў творчых піетэт! ..............................
Фота «Брестский курьер»