Беларускія майстры перамаглі ў абласным фестывалі нацыянальных культур у Іркуцку

10 чэрвеня былі падведзены вынікі абласнога маладзёжнага фестывалю нацыянальных культур «Мой народ - Мой гонар», арганізаванага Міністэрствам па фізічнай культуры, спорту і маладзёжнай палітыцы Іркуцкай вобласці.

Мэтай фестывалю было выхаванне культуры міжнацыянальных і міжэтнічных адносін у моладзі, стымуляванне народнай мастацкай творчасці.

Арганізатары Конкурсу ставілі перад моладдзю наступныя задачы: - Азнаямленне з багатай шматвяковай культурай, традыцыямі і звычаямі народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Іркуцкай вобласці; - Захаванне пераемнасці нацыянальна-культурных каштоўнасцей; - Узаемаабмен культурнымі каштоўнасцямі; - Стварэнне ўмоў для рэалізацыі духоўнай і творчай актыўнасці моладзі.

Удзельнікам (ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў) былі прапанаваны намінацыі: «Мастацкая творчасць», «Музычная творчасць», «Харэаграфія».         

Ад Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага» было запоўнена тры заяўкі: «Керамічныя музычныя інструменты для правядзення беларускага свята «Гуканне Вясны», «Выраб традыцыйнага беларускага дзявочага касцюма», танец «Бульба».

Падчас святочнага канцэрта з выступам лаўрэатаў конкурсу ўсім удзельнікам былі ўручаны Дыпломы ўдзельнікаў, букеты і падарункі. Нашы юныя танцоры з харэаграфічнага ансамбля «Диво-дивное» ДМШ №7 з пастаноўкай «Бульба», мастацкія кіраўнікі Ларыса Намаконава, Алеся Сізых, занялі 5-е месца.

У намінацыі мастацкая творчасць, вышыўка 2-е месца дасталася Наталлі Баяркінай. Дадзеная праца абапіралася на традыцыі вырабу адзення, якія існавалі ў нашых продкаў. Захаваны традыцыйны крой, арнамент.

Касцюм складаецца з спадніцы, кашулі, фартуха, гарсэткi, скiнды (галаўны ўбор), пояса, сплеценага ўручную на дошчачках. Выкарыстоўваўся матэрыял: смесавая гарнітурных тканіна, воўна, лён, ніткі-мулінэ. У вырабе кашулі, галаўнога ўбору выкарыстоўвалася ручная вышыўка, прыёмы: «крыжык», «процяг». Складанасць працы палягае ў невыкарыстанні канвы, вышыўка выконвалася пад лік нітак, хацелася наблізіцца да прац нашых прабабуль, для гэтага скрупулёзна падбіраўся лён, неабходна выразнае палатнянае перапляценне. Для пояса падабраны характэрны для беларусаў арнамент. Малайчына - Наташа! Жадаем росту ў майстэрстве.

У намінацыі мастацкая творчасць, кераміка 1-е месца заняла Ганна Радзівонава!!!

Яе акарыны заваявалі сэрцы журы. Дрэва, дзве птушкі, што звілі на ім гняздо. Дрэва жыцця стала сімвалам усяго жывога, а дзве птушкі, якія ахоўваюць яго, - сімвалам дабра і сямейнага шчасця. Усё цалкам азначае жыццё і дабрабыт. Яйкі ў гняздзе - як сімвал жыцця, якое зараджаецца.

У кампазіцыі 50 акарын розных памераў. Дзве з якіх птушкі найбольшага памеру. Самая вялікая дасягае 57 см у даўжыню. Пры ігры на іх яны выдаюць нізкі і ціхі гук. Тэмбр і вышыня гуку свістулькі - усё гэта наўпрост залежыць ад унутранага аб'ёму камеры. Аднакамерныя акарыны здольная гучаць у дыяпазоне крыху больш за актавы, і, каб абыйсці гэта абмежаванне, ёсць 2 акарыны з двума камерамі рознага аб'ёму. Гэтак жа ёсць некалькі інструментаў, якія маюць толькі адну, даволі вялікую, ігравую адтуліну. Кіруючы плошчай адтуліны далонню, на такім інструменце можна дамагчыся плыўнай змены тону. Любы інструмент можна падлацзіць пад любую паслядоўнасць тонаў і паўтонаў. На свістулькі нанесеныя беларускія арнаменты, пераважае тэма ўрадлівасці зямлі. Выкарыстоўвалася чырвона-белае рашэнне, выкананае ў цёплых, прыродных танах.

Вiншуем з перамогай! Дзякуй табе Ганна за прадастаўленую эстэтычную асалоду. Старшыня ІТБК Алена Сіпакова