Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага возьме ўдзел у святочным шэсці да 355-годдзя Іркуцка

Добрую традыцыю займеў горад Іркуцк, у Дзень свайго нараджэння ладзіць святочнае шэсце, даючы магчымасць кожнаму актыўнага іркуцяніну паказаць сябе ва ўсёй красе! І тэма 2016 года: «Мінулае, цяперашнія, будучыя!»     І як бы, між іншым - Іркуцку 355 гадоў!     А Іркуцкаму таварыству беларускай культуры імя Яна Чэрскага 20 год!

    Сваім выхадам члены ІТБК хочуць падкрэсліць, што беларусы ў Іркуцку: БЫЛІ! ЁСЦЬ! і БУДУЦЬ!

Першыя беларусы з'явіліся на Іркуцкай зямлі ў складзе казачых атрадаў Кампаніі асваення Сібіры. Сёння ў Іркуцку пражывае 14 тысяч беларусаў. “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага" дваццаты год папулярызуе культуру і гісторыю свайго народа, аб'ядноўваючы беларусаў і іх нашчадкаў у дружную і жыццястойкую дыяспару. Да юбілею Іркуцка таварыства правядзе 25 чэрвеня этнафэст “Купалле на Ангары". Усю ноч будзе гарэць вогнішча, гульні, карагоды, танцы, русалкі, папараць, жывая вада і гаючы адвар!!! З юбілеем, Іркуцк! З юбілеем, беларусы! Падчас святочнага шэсця, якое адбудзецца 4 чэрвеня, калона ІТБК умоўна будзе падзелена на тры групы, якія будуць увасабляць: мінулае (першае пакаленне актывістаў арганізацыі), цяперашнія (сённяшняя рабочая група ІТБК) і будучыя (дзеці членаў ІТБК).