На адну беларускую шыльду, а лепш сказаць, на адзін беларускі знак, паболела ў Вільні. 22 траўня Таварыствам беларускай культуры ў Літве ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар святара і паэта Казіміра Сваяка.
Скульптар - Ігар Засімовіч Мецэнат - Мікіта Забуга.
Шыльда ўсталявана на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17).
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца ў Вільні 19 чэрвеня а 12.00 з набажэнства ў касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі. Затым, пасля літургіі, грамада накіруецца да шыльды, дзе адбудзецца яе адкрыццё і асвячэнне. Больш падрабязная інфармацыя будзе бліжэй да адкрыцця.
Шчыра запрашаем далучацца да мерапрыемства.
Старшыня ТБК, д-р Аляксандр Адамковіч
P.S. Таварыства беларускай культуры выказвае шчырыю падзяку ўсім, хто далучыўся да стварэння і ў сталявання шыльды, у тым ліку, мецэнату, скульптару, Віленскай самаўправе.