Мікалай Радзівіл, Язэп Булак-Балаховіч, Ларыса Геніюш, Чэслаў Неман ды шмат іншых карцін прысвечаных вядомым беларусам. У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная асобам беларускай гісторыі, якія маюць дачыненне да Падляшша.
Героямі праекта сталі вайсковыя ды грамадска-культурныя дзеячы розных эпохаў. Серыя карцін належыць мастакам творчага аб’яднання „Жалезны воўк” з Наваполацка. Паводле мастака Андрэя Мікалаева, карціны намаляваныя ў розных стылях:
– Мы вырашылі маляваць выявы асобаў, якія датычыць Беларусі. Гэта выбітныя дзеячы: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, атаман „Чорт”, Павел Пракапеня, Язэп Булак-Балаховіч, Мікалай Радзівіл Руды. Пасля адкрыцця выставы госці сустрэліся з аўтарамі ў межах дыскусійнага клуба АБ-БА (Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаючых беларускую мову).
Выстава была арганізавана пры падтрымцы аб’яднання АБ-БА. Яе можна паглядзець у фае Пачатковай школы № 4 па вуліцы Чэнстахоўскай, 6а.