У Нью-Ёрку беларусы адзначылі дзень святога Кірылы Тураўскага ФОТАФАКТ

У нядзелю, 15 мая, у Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве ў Нью-Ерку адзначылі дзень Cвятога Кірылы Тураўскага. Святочную службу адслужыў епіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Святаслаў.

Пасля святочнай літургіі пра жыцце і дзейнасць аднаго з вялікіх айцоў Беларускай царквы распавяла Казачок Святлана.

Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісьменнік і прапаведнік, «другі Залатавусны», як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходнеславянскіх дзеячаў XII ст.

З цікавым расповедам-успамінам пра гісторыю Кафедральнага Сабору БАПЦ выступіў старэйшына парафіі спадар Расціслаў Гарошка.