У Варшаве адкрылася фотавыстава "Боль Чарнобыля”

Трыццатыя ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы ў Варшаве ўшанавалі адкрыццём фотавыставы “Боль Чарнобыля”. Фотаздымкі былі зробленыя ў час навукова-даследчых экспедыцый і з’яўляюцца часткай калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.

У першую чаргу гэта ілюстрацыя страчанага культурнага пласта жыхароў беларускага Палесся, выселеных падчас трагедыі.

Кажа кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў:

– Было страчана 23% тэрыторыі: гэта землі, якая выкарыстоўвалася ў сельскагаспадарчым абароце, лясныя масівы, а таксама тэрыторыі, дзе жылі людзі. Больш за 3 тысячы населеных пунктаў былі адселеныя. Больш за 2 мільёны чалавек былі выселеныя з тых тэрыторый. На той час гэта кожны пяты насельнік Беларусі мусіў пераехаць на іншае месца. І ўявіце сабе, што гэта былі адны з самых цікавых і ўрадлівых тэрыторый, якія развіваліся. Фотавыставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандр Авер’янаў.