У падляшскай Белавежы (Польшча) прайшла беларуская вечарына. Мерапрыемства пачалося з выступу дзетак, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы ў мясцовым школьна-прадшкольным комплексе. Яны прадэкламавалі вершы беларускіх паэтаў. Героям галоўнай часткі вечарыны стаў Віктар Стахвюк – падляшскі беларус, выкладчык, пісьменнік, – гаворыць суарганізатарка сустрэчы, настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская:
– Гэтыя яго расповеды: што ён перажыў, дзе ён быў, што ён пабачыў і як ён ставіцца да роднай мовы – сапраўды ўносіць вельмі многа ў сэрцы і ў думкі маладых людзей.
Сустрэча з Віктарам Стахвюкам прайшла ў рамках праекту “Беларускія вечарыны ў Белавежы”, які супольна рэалізуецца школьна-прадшкольным комплексам ў Белавежы і Белавежскім асяродкам культуры. У планах чарговыя беларускія вячоркі.