Іркуцкі беларускі моладзевы клуб “Крывічы” 9 красавіка зладзіў старажытнае беларускае свята, прысвечанае абуджэнню мядзведзя – “ Камаедзіца”.
Іркуцкія беларусы як заўжды правялі свята весела і інтэрактыўна. Барукаліся па-мядзведжы, частаваліся мядзведжай ежай, вадзілі карагоды, спявалі старадаўнія беларускія песні, гулялі ў народныя беларускія гульні ды танчылі.