Аб’яднанне АБ-БА з Беластока арганізуе заняткі па беларускай мове для дарослых.
Гэта водгук на звароты бацькоў школьнікаў і сяброў абяднання, якія заяўлялі пра патрэбу вывучэння, або падвышэння роўню валодання беларускай літаратурнай мовай, кажа Барбара Пякарская, каардынатарка моўных курсаў:
– Гэта будуць у асноўным практычныя заняткі па валоданні беларускай мовай. Не абысціся і без азнаямлення з кірыліцай. Чакаем таксама цікавых прапаноў ад удзельнікаў курсаў, каб з’яўляліся цікавыя тэмы заняткаў. Курсы беларускай мовы – гэта заняткі працягласцю ў гадзіну, раз у тыдзень. Іх будзе весці дасведчаная настаўніца Іна Вянско. Заняткі будуць праходзіць у будынку агульнаадукацыйнага ліцэя №3 у Беластоку.