7 красавіка спаўняецца 140 год з Дня нараджэння Іларыёна Сямёнавіча Свянціцкага (7.04.1876 -- 18.09.1956) -- украінскага вучонага, этнографа, доктара філалагічных навук (1902), стваральніка Нацыянальнага музея ў Львове і Беларускага аддела ў ім, першага дырэктара гэтага музея (сёння імя мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага).
Карэньчыкі радаводу Іларыёна Сямёнавіча -- на поўднёвым захадзе Беларусі. Ён і збіральнік-захавальнік, і глыбокі даследчык духоўных скарбаў беларускага народа, неацэнны скарыназнаўца, сябар Яна Луцкевіча, Янкі Купалы...
На здымках: Іларыён Свянціцкі і аздобінкі з яго магутнага кнігазбору, якія Анісся Мацвееўна Свянціцкая дазволіла перафатаграфаваць у Дзяржаўным музеі украінскага мастацтва на вул. Драгаманава, 42. 1966 год.