Канцэртам у Маямі скончыліся амерыканскія гастролі беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча. Зміцер таксама выступіў з канцэртамі ў Нью-Ёрку і Чыкага. Усе тры выступы прыўрочаныя святкаванню сёлеташніх угодак Дня Волі.
„Канцэрт Змітра ўнікальны тым, што гэта першы беларускамоўны канцэрт зоркі такой велічыні ў гэтым рэгіёне. У той час, народжанныя ў Беларусі, але раскручаныя на маскоўскай сцэне, спевакі перыядычна з’яўляюцца з выступленнямі ў Маямі. Паўднёва-Фларыдская БАЗА запрашае беларускіх артыстаў часцей заязджаць у трапічную частку Злучаных Штатаў. Першы крок зроблены,” – кажа Паліна Прысмакова, сакратарка Фларыдскага аддзелу БАЗА.
Амерыканскія канцэрты Вайцюшкевіча былі арганізаваны супрацоўніцтвам праекта „Дзед Барадзед”, Беларускага Інстытута Амерыкі і лакальнымі гурткамі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА.