26 - 27 сакавіка ў віленскім Доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага Беларускі культурны цэнтр імя Якуба Коласа (Вільня) зладзіў святкаванне Дня Волі ў коле сяброў з Беларусі і Вільні. Сустрэча адбылася ў цёплай,амаль сямейнай атмасферы.
Выступае Хведар Нюнька
Былі зачытаны віншаванні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы,замежных беларусаў,выслуханы паведамленні пра дзейнасць ТБК на працягу 25 гадоў са дня заснавання, праблемы, якія ўзніклі ў жыцці беларусаў Вільні.
Рэпартаж з мерапрыемства вёў рэдактар і вядучы перадачы "Тутэйшы час" на Літоўскім радыё Андрусь Старавойтаў.
Прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў -- галоўны спецыяліст Дэпартамента нацыянальных меншасцяў Раса Палюкене і сянюнас (стараста) Вяркяйскага раёна Вільні Вацлаў Гульбіновіч.
Сярод гасцей з Беларусі былі акадэмік Радзім Гарэцкі з жонкай Галінай,грамадскі дзеяч і перакладчык Лявон Баршчэўскі, старшыня ТБМ Алег Трусаў, Алена Анісім, якая кіруе ТБМ Мінска, кіраўнікі "Бацькаўшчыны Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, рэжысёр - дакументаліст Вольга Мікалайчык і яе калега Алег Дашкевіч,прадпрымальнікі Вячка Піліпук і Мікола Люцко. Украінскую
дыяспару прадстаўляў А. Кароўка.
Віленскія гаспадары былі ў такім складзе -- заснавальнік і шматгадовы кіраўнік ТБК, а цяпер кіраўнік КЦ Якуба Коласа Хведар Нюнька, настаўніца Віленскай беларускай гімназіі Леакадзія Мілаш, мастачка Крысціна Балаховіч, мастак і літаратар Алег Аблажэй, Валеры Радзюкевіч з жонкай Фаінай.
Злева направа: Хведар Нюнька, Леакадзія Мілаш, Радзім Гарэцкі, Галіна Гарэцкая, Марыя Міцкевіч
Гасцей цешылі сваімі спевамі вядомы бард Алесь Камоцкі і вучаніца Беларускай гімназіі Ксенія Мілаш.На жаль, не змог прысутнічаць Мікола Статкевіч, якога не выпусцілі з Беларусі памежныя службы.
Удзельнікі абмяркоўвалі становішча ў Беларусі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў, моўную сітуацыю.
Так супала, што напярэдадні спадар Хведар Нюнька адзначыў сваё 88 - годдзе,у сувязі з чым ён дачакаўся нямала цёплых словаў падтрымкі і пажаданняў усяго найлепшага ад прысутных.
Шкада, што візы і мяжа робяць падобныя сустрэчы такімі рэдкімі...
Чытай яшчэ па гэтай тэме: Дзень Волі ў Вільні: сяброўскія размовы, віншаванне ад “Бацькаўшчыны” і канцэрт Алеся Камоцкага (фота)