Дзень Волі беларусы Нью-Ёрку святкавалі ў клюбе Мерыдыян 23. У праграме акрамя прывітанняў і кароткіх дакладаў былі віктарына на тэму беларускай мовы, культуры і гісторыі і конкурс, у якім з 3,5 або 8 нот патрэбна было адгадаць назву беларускай песні ці мелодыі. Пасля гэтага выступаў госць Зміцер Вайцюшкевіч і трошкі пазней да яго далучыўся Зміцер Сляповіч.
Пасля канцэрту была латарэя, у якой разыгралі рэчы з беларускай сімволікай.
Удзельнікі святкавання перад уваходам у клуб. У форме - Зміцер Левіт.
Асадкі-сувеніры ручной працы. Некаторыя маюць сапраўдныя маркі БНР.
Ала Орса-Рамана зачытвае віншаванне ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.
Узнагарода пераможцаў віктарыны. Удзельнікі каманды (злева направа) Дзяніс Талпека, Ігар Маханёк Ілля Куніцкі.
Конкурс для дзяўчат «Адгадай мелодыю».
Зміцер Вайцюшкевіч і спантанная група падтрымкі.
"Жыве Беларусь"
"Бывайце здаровы!"
"Наш Сцяг"
"Ой, Нёман"
Відэа Віктара Дударава