Дзень Волі ў Бельскім белліцэі

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча (Бельск Падляшскі, Польшча) традыцыйна адзначылі Дзень Волі.

Вучні ўпрыгожылі школьныя калідоры плакатамі пра Беларусь. У спартыўнай зале прайшоў беларускі турнір.

25 сакавіка у вучняў выхадны дзень, таму Дзень Волі адзначылі сёння – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:

 – Беларускі народ у гэты дзень вырашыў сказаць усяму свету, што ён хоча быць народам. Гісторыя склалася так як склалася. Але мы сёння можам адзначаць гэты дзень і мы мусім ганарыцца сваёй гісторыяй і памятаць пра свае карані.

Пасля турніру ў школе паказалі фільм “Сярожа”.

Прайшла таксама сустрэча з рэжысёрам Юрыем Калінам і журналістам Яраславам Іванюком. Невыпадкова – яны з’яўляюцца выпускнікамі Белліцэя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение