22 сакавіка ў Нью-Ёрку на Washington Square, каля помніка Гарыбальдзі, прадстаўнікі беларускай дыяспары Нью-Ёрку разам з украінцамі выказалі пратэст супраць абвінаваўчага прысуду Надзеі Саўчанка (яна была асуджаная на 22 гады зняволення).
У мітынгу ўзялі удзел каля 50 чалавек, актывісты раздавалі ўлёткі мінакам. Адзін з прамоўцаў быў прадстаўнік крымскататарскай дыяспары Нью-Ёрка. Амаль усе выступоўцы прамаўлялі па-англійску. Потым усе праспявалі гімм Украіны.
Фота і відэа Віктара Дударава