Супольнасць беларусаў, якiя пражываюць у Нью-Ёрку, адзначае 98-ю гадавіну ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
У прыватнасцi, на чарговым сходзе Беларуска-Амерыканскага Згуртавання «Пагоня», прымеркаваным да Дня Волi, адбыўся выступ паэткi Ірыны Хадарэнка і барда Сержука Сокалава-Воюша.
Выступае Ірына Хадарэнка
Спявае Сяржук Сокалаў-Воюш
Апроч таго, цягам блiжэйшага тыдня ў мегаполiсе пройдуць: канцэрт Змiтра Вайцюшкевiча, творчая сустрэча з Уладзiмiрам Някляевым, «Беларускi Пiкнiк» на свежым паветры i шэраг iншых цiкавых мерапрыемстваў.