У Бельску-Падляшскім прайшла алімпіяда па беларускай мове

У ІІ Ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшоў цэнтральны этап ХХІІ Алімпіяды па беларускай мове. Адным з элементаў алімпіяды з’яўляецца пісьмовая частка.

Удзельнікі алімпіяды акрамя практыкаванняў па граматыцы таксама пісалі сачыненне. Да выбару была прадстаўлена і тэма, звязаная з творчасцю Алеся Барскага (з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння паэта ды старшыні галоўнага камітэту па алімпіядзе) і Беларускім літаратурным аб’яднаннем «Белавежа».

Расказваюць удзельнікі алімпіяды:

– Я з Гайнаўскага беларускага ліцэя. Практыкаванні былі няпростыя. Для сачынення я выбраў тэму пра Алеся Барскага і “белавежцаў”. Спадзяюся, што атрымалася добра.

– Я спадзявалася, што будзе тэма пра лічэбнікі, але яе не было. – Для сачынення я выбрала тэму “Мая паэзія – мой абавязак”. Лічу, што добра справілася.

Акрамя пісьмовай часткі ўдзельнікі алімпіяды пазмагаліся ў вуснай. Галоўным арганізатарам ХХІІ Алімпіяды па беларускай мове выступіла Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.