11 сакавіка беларускае культурна-асветніцкае «Уздым» праводзіла прэзентацыю інфармацыйнага выдання “Es Latvijai” (Я для Латвіі) якое выйшла ў рамках праекта таварыства “Baltā mājа” ў партнёрстве з таварыствам «Уздым». Праект мае на мэце дапамогу людзям, якія пераехалі жыць у Латвію, спрыянне інтэграцыі людзей розных нацыянальнасцей у латвійскае грамадства (вывучэнне латышскай мовы, знаемства з літаратурай, традыцыямі латышскага народа).
Выступае старшныя таварыства "Уздым" Людміла Сінякова
Удзельнікаў мерапрыемства вітала кіраўнік ЦБК Жанна Раманоўская, адзначыўшы вялікае значэнне інтэграцыі нацыянальных меншасцяў у латвійскае грамадства. Старшыня беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» Людміла Сінякова казала пра тое, што беларусам, якія пражываюць у Латвіі важна адчуваць сябе патрэбнымі і абароненымі.
Удзел у такіх праектах, дае магчымасць вывучыць мову, далучыцца да традыцый, да латышскай культуры. Вось пра гэта і распавядалі ўдзельнікі праекта: каардынатар праекта Таццяна Піменава, выкладчыкі латышскай мовы Аніта Петкуне і Рэгіна Рымша. Сваімі ўражаннямі аб удзеле ў праекце дзяліліся ўдзельнікі праекта: Таццяна Дзянісава, Тэрэза Паўлава, Людміла Абарон, Таццяна Філіпава. На вечарыне гучалі словы падзякі кіраўніку праекта Інгуне Бадуне.
Справа настаўніцы Рэгіна Рымша і Аніта Петкуне
Праект праходзіў на працягу паўтара гадоў. За гэты час прайшлі семінары, сустрэчы, экскурсіі, заняткі па вывучэнні латышскай мовы, тэатральныя паказы. Удзельнікі праекта казалі аб разнастайнай, цікавай, прадуманай праграме.
У сваім выступе дэпутат гарадской думы Уладзіслаў Баярун падкрэсліў, што Даўгаўпілс - гэта шматнацыянальны горад. Багацце кожнай нацыянальнасці павінна захоўвацца. Але пры гэтым важна ведаць культуру, мову дзяржавы, у якой мы жывем. Паміж людзьмі розных нацыянальнасцей павінны быць добрыя і цёплыя адносіны. Вось гэта і будзе прыкладам інтэграцыі.
Выступае дэпутат гарадской думы Уладзіслаў Баярун
Гасцямі былі ўдзельнікі ансамбля сеньёраў «Рэтра» Цэнтра латышскай культуры. Людзі рознага ўзросту, але натхнёныя музыкай і спевамі пад кіраўніцтвам хабілітыраваннага прафесара музычнай педагогікі, выкладчыка Даўгаўпілскага універсітэта Скайдрытэ Эрліха, дарылі нам радасць.
Танцавальны калектыў “Лянок” (мастацкі кіраўнік Алег Захарнеў) выканаў лірычныя танцы «Рэчанька» і «Ручнік», якія паставіла былы кіраўнік калектыву і ўдзельніца праекта Вера Кохан.
Калектыў "Лянок"
Але самае прыемнае было пачуць пра тое, што ў інфармацыйным выданні адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі праекта, члены беларускага таварыства «Уздым»: Таццяна Дзянісава, Тэрэза Паўлава, Вера Кохан, Аніта Петкуне.
У гэты вечар у Беларускім доме гучала латышская, беларуская і руская гаворка.
Людміла Сінякова, старшыня таварыства «Уздым»