У чым багацце чалавека?

Пра святкаванне 70-гадовага юбілею сябра беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” (Латвія), паэта Паўла Плотнікава піша старшыня таварыства Людміла Сінякова.

Ён нарадзіўся ў Беларусі, в.Апідамы, на мяжы з Літвой. І я нарадзілася ў Беларусі. Вось толькі яго з’яўленне на свет было раней майго. А сустрэліся мы тут на латвійскай зямлі, у Беларускім доме. Ён прыйшоў у беларускае таварыства  «Уздым», сказаў: «Хачу быць разам са сваімі беларусамі». Ён усміхаўся і цешыў нас сваёй прысутнасцю.

 Вось так мы знаёміліся з Паўлам Плотнікавым. Ужо немалады, сціплы і вельмі абаяльны чалавек. Толькі праз некаторы час я даведалася, што Павел піша вершы. З поспехам прайшоў у мінулым годзе яго творчы вечар, на якім мы знаёміліся са зборнікам вершаў «Латгальская акварель». У вокны нашага Беларускага дома заглядвала сонейка, асляпляючы нас і грэючы сваім цяплом. А ў зале гучалі і сагравалі душу вершы Паўла.

«Сочинительством занимался ещё со школы, но всё это было, как у многих моих сверстников, то ли баловством, то ли выражением тех чувств, присущих самой юности. Потом -  большой перерыв, и снова возвращение к перу, хотя поэзию всегда любил и люблю», так піша пра сябе Павел Васільевіч Плотнікаў у сваім зборніку «Латгальская  акварель».

Павел Плотнікаў - паэт, член міжнароднай Асацыяцыі пісьменнікаў-публіцыстаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі «Русло», ганаровы грамадзянін г.Віляны, аўтар пяці паэтычных зборнікаў: «Латгальская  акварель», «Вилянская мазаіка», «Мои перекрёстки” і інш.

Вершы Паўла Плотнікава выдаюцца на рускай, латышскай, балгарскай мовах, друкуюцца ў маскоўскіх і пецярбургскіх часопісах, у мясцовых газетах і часопісах.

23 лютага 2016 г ў Цэнтры Беларускай Культуры мы віншавалі Паўла Васільевіча з 70-гадовым юбілеем. Кіраўнік ЦБК Жанна Раманоўская сардэчна павіншавала юбіляра і ўручыла ганаровую грамату ад гарадской думы. З рук консула РБ Дзмітрыя Канстанцінава П.Плотнікаў  атрымаў «Падзяку» ад Генеральнага консульства РБ. Старшыня таварыства «Уздым» Людміла Сінякова ўручыла памятны знак у гонар юбілею ад беларускай дыяспары горада.

Усё тая ж ўсмешка, адкрыты погляд і жаданне гаварыць з кожным. Кожнаму знойдзе што сказаць, чым парадаваць ці здзівіць. Я выпадкова падслухала яго размову з консулам Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Канстанцінавым. Мужчыны абмяркоўвалі справы спартыўныя. Аказваецца, Павел заўзятар снукера і біятлону. Гэты сакрэт раскрыў на вечары паэт і сябра Паўла Зянон Ваяводскі. Як блішчалі вочы Паўла, калі ён расказваў пра сваё захапленне, аб сваіх любімых спартоўцах, аб іх перамогах ... Здавалася, нічога іншага вакол больш не існуе. Але гутарку перапынілі ... І Павел стаў абмяркоўваць іншую тэму ўжо з іншым госцем.

У чым багацце чалавека? Можа ў тым, што побач аднадумцы, сябры, надзейная апора. А сяброў у нашага Паўла шмат. Сябры паэты, сябры, з якімі ён спявае ў «Купалінцы» (калектыў народнай песні таварыства «Уздым» і ЦБК). І як спявае! Кажуць, што ў маладосці спецыялісты не маглі нават вызначыць, які тэмбр яго голасу. На вечарыне «Купалінка» выконвала песню ўласнага сачынення у гонар нашага юбіляра, песню «Розочка» ў перакладзе самога Паўла. А як гучала песня «Ручнік», пад якую танцаваў калектыў “Лянок”. Дуэт Велта Лоцэ і Валерый Коцегаў  (калектыў «Спадчына») радавалі прысутных сваім выкананнем. Пачулі мы і Паўла ў дуэце з В.Коцегавым, гучаў раманс «Утро туманное ». Песні на вершы П.Плотнікава ўпершыню прагучалі ў выкананні Алены Віткевіч. А песню, якую заспявала Зінаіда Сіліня, нечакана падхапіла ўся зала. І ад гэтага гучання расчулілася душа, набегла слязінка ... Госці чыталі вершы Паўла. Метадыст ЦБК Марыя Памецька пазнаёміла нас з жыццёвым шляхам нашага юбіляра. Душэўна вяла рэй на сустрэчы  Галіна Сантоцкая.

У чым багацце чалавека? Можа ў тым, што побач ужо 40 гадоў самы любімы і надзейны чалавек - яго жонка, якую ён сустрэў у Вілянах. Моцная і дружная сям’я. Як казаў Павел Васільевіч: «Наша шчасце ў поўным даверы адзін аднаму».

У чым багацце чалавека? Можа ў тым, над чым ён працуе і стварае, пакідаючы за сабой яркі след.

Богат ли я? Конечно же богат! Богат, что не делил людей по языку и коже, и тем, что я не раб, не робот-автомат, что память берегу погибших всех солдат, что честь и совесть мне всего дороже.

Людміла Сінякова, старшыня таварыства “Уздым”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение