У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім (Польшча) прайшоў Ваяводскі прадметны конкурс па беларускай мове для вучняў пачатковых школ.
Кажуць удзельнікі:
– Першае і другое заданні былі складанымі.
– Я ўсё напісала. Мне падаецца, што я стану лаўрэаткай.
– Цягам месяца працавала з тэкстамі, рабіла тэсты з мінулых гадоў, вучыла. Каб справіцца з конкурснымі пытаннямі, удзельнікі мелі 90 хвілін. У сённяшнім, ваяводскім, этапе конкурсу па беларускай мове ўдзельнічала 36 вучняў з 8 школ Падляшскага ваяводства. У раённым этапе прымаў удзел 51 вучань.