Ужо чацвёрты раз у комплексе школ імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку прайшла беларуская дыктоўка.
Гэтым мерапрыемствам школа адсвяткавала Дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21-га лютага. Сёлета веданне беларускай мовы правяралі не толькі беластоцкія вучні, але і госці са школы ў Нарве.
На думку арганізатаркі дыктоўкі, настаўніцы беларускай мовы Яааны Марко, такая форма адзначэння Дня роднай мовы падабаецца вучням:
– Дзеці ахвотна пішуць беларускую дыктоўку да Дня роднай мовы, хоць увогуле дыктовак яны не любяць. І ўжо з верасня пыталіся ў мяне, ці яна будзе і ў гэтым годзе.
Для дыктоўкі былі абраныя тэксты з кніжак „Бежанства 1915 года” і „З Мора ў горад” Віктара Шведа.
Урачыстае падсумаванне вынікаў дыктоўкі ўжо ў панядзелак. Найлепшыя вучні атрымаюць узнагароды: кніжкі беларускіх аўтараў. Чытаў дыктоўку дзецям супрацоўнік радыё “Рацыя” Улад Грынеўскі.