Згуртаванне беларусаў Канады зладзіла літаратурна-музычную вечарыну, прысвечаную Дню закаханых.
Вершы і песні пра каханне на розных мовах (па-беларуску, па-гішпанску, па-французску, па-габрэйску і па –англійску) прагучалі 13 лютага ў Беларускім цэнтры ў Таронта.
У межах вечарыны адбыўся танцавальны майстар-клас па сальсе. Пад кіраўніцтвам дасведчнага інструктара Miko Jones Sobreira прысутныя навучыліся танчыць сальсу і атрымалі асалоду ад гэтага энергічнага танца.
Прыгожым завяршэннем вечарыны сталася рамантычная дыскатэка ў стылі рэтра.