Прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Літве: учора і сёння. Частка ІІ: З Богам па-беларуску" адбудзецца ў Бібліятэцы Урублеўскіх у Вільні (Жыгімонта 1 / Žygimantų g. 1) 18 лютага 2016 г. а 17.00.
Другая кніга з серыі „Беларусы ў Літве: учора і сёння“ прысвечана праблемам і розным аспектам беларускага рэлігійнага жыцця ў міжваеннай Вільні і ваколіцах. Тады, у першай палове ХХ ст., рэлігійны складнік быў надзвычай важным элементам у жыцці і функцыянаванні грамадства. Таму, зразумела, што падчас беларускага адраджэння значная роля адводзілася і беларусізацыі рэлігійнага жыцця нацыі. На жаль, па шматлікіх прычынах, перадусім палітычных, шырокага распаўсюджання беларусізацыя не атрымала. Але ў той жа час яна была адным з чыннікаў, якая дапамагала беларусам усведамляць сваю тоеснасць, свае карані і разумець, што яны не рускія і не палякі і маюць права на сваю мову ў рэлігійным жыцці.
У другой частцы змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім рэлігійным жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ–ХХІ ст.ст.
Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за межамі сучаснай Беларусі.
Даведка: +37064803746; a.adamkovich@gmail.com