Беларусы Іркуцка адзначылі Грамніцы (фотарэпартаж)

Іркуцкі Моладзевы Клуб «Крывічы» 2 лютага адзначыў беларускае свята "Грамніцы". Па традыцыі "Крывічы" правялі старадаўні адроджаны абрад з запальваннем рытуальнага вогнішча без запалак і запальнічкі, асвячэннем грамнічнай свечкі, карагодамі, песнямі, танцамі ды старажытнымі беларускімі зімовымі гульнямі.

Па словах аднаго з найбольш актыўных сябраў клуба "Крывічы" Алега Рудакова, сёлета на свята сабралася каля 40 чалавек.

Усе ўдзельнікі свята становяцца ў кола

Рыхтуюцца запальваць грамнічную свечку

Алег Рудакоў прамаўляе рытуальныя словы

Запаліў!

Усе па чарзе запальваюць свечкі

Алесь Майснер - 7 месяцаў - з бацькам Андрусём усе Грамніцы вытрымалі годна!

На Грамніцы ўсёй сям'ёй! Самы малодшы удзельнік свята - Алесь Майснер - 7 месяцаў!!!