Вайцюшкевіч пераязджае зь сям’ёй у Варшаву: «Сэрца маё заўжды ў Беларусі»

Беларускі музыка атрымаў стыпэндыю Міністэрства культуры Польшчы.

«Я зьязджаю разам зь сям’ёй, але ненадоўга – на паўгады. Займуся цікавай працай. Буду вывучаць польскі эстрадны музычны тэатр. Каб можна было потым у Беларусі зрабіць нешта падобнае на Брадвэй», – сказаў Tuzin.fm Зьміцер Вайцюшкевіч.

Праграма Міністэрства культуры Польшчы адрасаваная маладым творцам (да 40-45 год) з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Яе мэта – паспрыяць міжкультурнаму дыялёгу і наладжваньню сувязі паміж Польшчай і суседнімі краінамі. Разьлічана яна да 31 ліпеня 2016 году. Вайцюшкевіч заўважае, што ў сувязі з удзелам у праграме, ён ня згортвае музычную дзейнасьць. І нават гатовы прыязджаць у Беларусь з канцэртамі, калі іх урэшце дазволяць. «Апошнім часам усё адно ў Польшчы было больш канцэртаў, чым на Радзіме, так што нічога прынцыпова не зьмяняецца. Заставацца на сталае месца жыхарства за мяжою я не зьбіраюся, хоць такіх магчымасьцяў было безьліч. Сэрца маё ў Вайцюшках і ў Беларусі, а цела яно ж паўсюль можа лётаць», – заўважыў сьпявак.

Па інфармацыі Tuzin.fm, забарона на выступы з Вайцюшкевіча мае быць зьнятая ў самы бліжэйшы час, і выканаўца зноў атрымае магчымасьць легальна выступаць у Беларусі. Бліжэйшы жа сольны канцэрт Зьмітра адбудзецца 3 лютага ў Беластоку, дзе ён прэзэнтуе свой новы альбом «Камэта».

У 2012 годзе Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячака


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение