У Атаве прайшоў дабрачынны канцэрт беларускіх талентаў

Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны сябрамі беларускай суполкі ў доме мастака Пятра Шварцмана 16 студзеня 2016 года . Мэтай канцэрта было сабраць сродкі на правядзенне ў Атаве сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца ў канадыйскай сталіцы 3-5 верасня 2016 года.

Калі казаць пра канчатковы вынік, — то так — мэта была дасягнута. Але гэты вечар паказаў яшчэ раз значна больш, а менавіта: як шмат арганізаваных і таленавітых людзей у нашай беларускай грамадзе ў Атаве.

Пачынаючы пісаць гэты артыкул, успомніў, як паступова нараджалася нашая суполка:  першыя навагоднія святы і святкаванні 25 Сакавіка. Нашы сустрэчы паўтара дзесятка год таму назад былі больш сціплымі, у іх арганізацыі прымалі ўдзел на той час у асноўным 3-4 сям’і. Зараз такіх сямей у 5 разоў больш.

Падчас канцэрта гледачы пачулі разнастайныя музычныя творы: песні і рамансы ў выкананні Вольгі Кідісюк і Ірыны Салаўёвай, віртуозную срыпічную ігру Галіны Рэзаіпур з фартэпіанным суправаджэннем  Алены Свешнікавай, бліскучы фартэпіанны дуэт Наталлі Белакуравай і Ніны Логвін, лірычныя п’есы для гітары ў  выкананні Сяргея Розіна-Гурэвіча, таленавітыя кампазіцыі на клавішных і ўдарных Алега Буевіча і Алега Жукава, пранікнёнае выступленне дуэта “Кантабіле” ў складзе Ўлады Шамецька і Міхася Рыкава, песні Л. Коэна ў перакладзе і выкананні Міхася Рыкава, а таксама  вершы атаўскіх паэтаў  Юрася Шамецькі і Пятра Мурзёнка.

Усё было зроблена на высокім узроўні, сардэчна, з пачуццём радасці і задавальнення. Вялікую падзяку трэба выказаць усім артыстам за іх час на падрыхтоўку і за іх майстэрства, якое яны прадэманстравалі падчас канцэрту. Асабістую падзяку хацелася б выказаць Уладзе Шамецька, якой удалося з’яднаць цудоўны калектыў прафесійных выканаўцаў і кампетэнтна агранізаваць канцэрт.

На вечарыне прысутнічалі каля 60 чалавек. Зразумела, што прыняцце такой колькасці людзей вымагала арганізацыйных намаганняў (сустрэча, размяшчэнне, прыгатаванне стала з пачастункамі).  Актыўную дапамогу аказалі Аляксандра і Юры Логвіны, Аксана і Сяргей Мазгавыя, Іна і Аляксандр Каралькевічы, Ірына і Валодзя Панчанкі.  Гэта дзякуючы ім на вечарыне ўтварылася творчая, ўзнёслая і сяброўская атмасфера. Асобная падзяка гаспадарам хаты: Галі і Пятру, за шчырую гасціннасць, утульнасць і добразычлівасць. Канцэрт доўжыўся больш за паўтары гадзіны, аднак вечар працягваўся яшчэ значна даўжэй у размовах, у музыкальных імправізацыях і танцах.

Падаецца, што дабрачынны канцэрт і сумесная праца па яго арганізацыі яшчэ больш з’ядналі нашых землякоў у Атаве.

Пётра Мурзёнак,

19 студзеня 2016 года, Атава


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение