Надзея Кучар перамагла ў фінале прэстыжнага брытанскага конкурсу BBC Cardiff Singer of the World.
Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета ім. Чайкоўскага стала лепшай опернай спявачкай свету і атрымала галоўны прыз — 15 тысяч фунтаў. Салістка пермскага тэатра на конкурсе прадстаўляла Беларусь.
Прэстыжны конкурс BBC Cardiff Singer праводзіцца з 1983 года раз у два гады ў сталіцы Уэльса Кардыфе. У фінале Надзея Кучар спаборнічала з салістамі з Украіны, Манголіі і Паўднёвай Карэі.
Цяпер лепшая оперная спявачка свету прадставіць новы твор вядомага шатландскага кампазітара Джона Луна на BBC Proms 2016 — найбуйнейшым у Брытаніі міжнародным штогадовым фестывалі класічнай музыкі, які праводзіцца ў Лонданскім каралеўскім зале мастацтваў і навук.
Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Мінску. З 2007 года спявачка жыве і працуе ў Пермі.
Новы час паводле: onliner.by