У горадзе Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, дзе даўно жыве шматлікая беларукая грамада, штогод пасля Калядаў ладзіцца святкаваньне беларускай Каляднай Ялінкі.
Падзея адбылася ў залі Беларуска-Амерыканскага цэнтра, што стаіць ужо больш за сорак гадоў побач праваслаўнай царквы св. Еўфрасіьнні Полацкай. У нядзелю 10-га студзеня пасля багаслужбы новы настаяцель прыходу а. Канстанцін прывітаў і блаславіў удзельнікаў святочнай імпрэзы і прысутных гасьцей.Праграма сьвяткаваньня была традыцыйная: сьпяваньне калядак, дэкламаваньне вершаў, народныя танцы, музыка . Сястрынства прыходу падрыхтавала смачны абед, а затым адбыліся гульні й танцы. Пад канец сцэнічнай праграмы прыбыў гучна сустрэты Сьв. Мікалай з мяхом падарункаў. Разам з дзецьмі радаваліся й бацькі ды ўспыхвалі фотаапараты.
Свята падрыхтавалі дасьведчаныя рэжысёркі спадарыні Таццяна Дзямешчык і Віла Ляўчук пры дапамозе ўдзячных прыхаджанаў.
Янка Запруднік, фота Надзеі Запруднік