Беластоцкі гурт Ilo & Friends выдаў альбом пра кола, якое пераязджае нас штодня (аўдыё)

Гурт Ilo & Friends, які спявае па-беларуску і жыве ў Беластоку, запісаў альбом "Кола". Дыск нараджаўся цягам пяці гадоў і стаў, па словах лідаркі каманды Ілоны Карпюк, фіксацыяй таго стану "cалодкай стабілізацыі", у якім цяпер знаходзіцца каманда. Ілона кажа, што цягам гэтых гадоў у гурт прыйшлі новыя музыкі, якія паўплывалі на гучанне кружэлкі. Сёлета каманда адзначае дзевяцігоддзе, і дыск падводзіць рысу пад пэўным этапам гісторыі гурта.

"Альбом мае назву "Кола", якую дае тэкст Анатоля Сыса: "Кожны дзень мяне пераязджае кола". Гэтае кола сапраўды нас пераязджае кожны дзень, і нам трэба кожны дзень змагацца з гэтым колам, з усімі цяжкасцямі, якія распавядаюць тэксты песень", — разважае Ілона.

У дыск увайшло 10 трэкаў, напісаных на вершы Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Алеся Разанава. Упершыню гурт уключыў у лонгплэй і песню на польскай мове:

"Яна становіцца свайго роду супрацьвагай агульнаму настрою тэктаў беларускіх аўтараў: трэба быць аптымістычнымі і змагацца з коламі, якія пераязджаюць нас штодня".

Нагадаем, "Кола" — гэта трэці альбом Ilo & Friends. У дыскаграфіі гурта таксама ёсць кружэлкі "Па дарозе" (2007) і "Сланечнікі" (2010).