Каляды побач з Байкалам

Наколькі далёка ад сваёй крыніцы можа сысці мова, традыцыя і культура, у прыватнасці, беларуская? Мабыць, самы далёкі і незвычайны куток свету, у якім можна пачуць беларускую мову, гэта Канада, Амерыка? Мабыць, так. Але не менш дзіўна і тое, што пасярод тайгі, на спрадвечных бурацкіх землях, недалёка ад якіх бурацкiя шаманы на беразе Байкала з бубнам праводзяць свае абрады, а будысцкiя ламы чытаюць свае малітвы-мантры, у глухім расійскім горадзе Іркуцк з размахам святкуюць адно з галоўных беларускіх святаў, і ў гэтым горадзе звіняць беларускія песні, гучыць беларуская мова і гуляюць у беларускія гульні.

Каляды ў Іркуцку пачаліся, як ім і належыць, з канца снежня, а 7 студзеня беларусы Іркуцка, сабраныя таварыствам імя Яна Чэрскага, у мясцовым доме-музеі адзначылі канец гэтага вясёлага земляробчага свята. На закрыццё Калядаў прыйшло шмат Іркуцкix беларусаў усіх узростаў: былі як пажылыя беларусы, чые продкі апынуліся на гэтай зямлі яшчэ ў выніку сталыпінскix рэформаў, так і беларусы, якія апынуліся ў Сібіры ў часы СССР. І, што не менш важна, былі дзеці і сваякі ўсіх гэтых людзей, што дае надзею на тое, што традыцыя будзе жыць і далей!

Беларусы і госці свята паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны святу, а затым падзяліліся на чатыры гурты, кожны з якіх адказваў за свою частку: камусьці хацелася выступіць у ролі калядоўшчыка, камусьці ветлівага гаспадара, хтосьці ладзіў для іншых і гуляў сам у беларускія гульні, а камусьці па душы была варажба. Такім чынам, у ролі ўдзельнікаў ці арганізатараў свята апынуліся амаль усе без выключэння, не кажучы ўжо пра тое, што, безумоўна, амаль усе па заканчэнні афіцыйнай часткі далучыліся да традыцыйных карагодаў, танцаў, і, вядома ж, застолля з багаццем хатніх страў.

Жыве Беларусь, і ў самых далёкіх кутках жыве!  


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение