У Беластоку паказалі спектакль "Бежанцы"

У рамках дыскусійнага клуба Аб'яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА", 3 снежня паказалі спектакль "Бежанцы". Спектакль рэалізавала тэатральная група, якая працуе пры Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы пад кіраўніцтвам Яанны Троц.

Маладыя людзі (Магдалена Гаўрылюк, Мар'я Краўчык, Якуб Мацеюк і Міхал Скарбіловіч) вельмі ўмела перадалі ўсе эмоцыі і паказалі пакуты нашых продкаў, якія  сто гадоў таму падаліся ў бежанства. Пасля спектакля гледачы ахвотна дзяліліся сваімі эмоцыямі ад пабачанага, а нашыя госці распавялі нам пра сваю працу над успамінамі Бажэны Дэмянюк.

Фота А. Ваўранюк