З новага навучальнага году ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі.
„Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму рашэнне Сенату ўніверсітэта радуе,” – кажа прафесар Галіна Тварановіч, суаўтарка праграмы беларускай этнафілалогіі.
– Спецыяльнасць: беларуская этнафілалогія. Арганізуецца ў Інстытуце усходне-славянскай філалогіі на філалагічным факультэце. Разумеецца працягваюцца філалагічныя традыцыі. Аднак уносяцца істотныя сутнасныя змены ў праграму навучання.
Новая праграма, апроч беларускай мовы і культуры, засяродзіцца на вывучэнні гісторыі і традыцый беларускай меншасці на Падляшшы.