Каталіцкія могілкі у Новай Хадароўцы на Сакольшчыне з’яўляюцца аб’ектам даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Крыжы на надмагіллях – гэта прыклад уплыву як усходняй, так і заходняй культуры, кажа даследчыца старажытных некропаляў у Беларусі Вольга Сямашка: – Я была вельмі ўсхвалявана гэтым момантам, бо пабачыла, як павінны выглядаць гістарычныя могілкі беларуска-польскай зямлі, гэтага памежжа. Там было вельмі шмат каваных і літых крыжоў. І сёння яны сведкі, напаміны культуры таго часу, прыкладнога мастацтва. Для Вольгі Сямашкі могілкі у Новай Хадароўцы – адкрыццё. На іх тэрыторыі захавалася шмат каваных крыжоў, зробленых мясцовымі майстрамі. І гэтыя ўзоры крыжоў аналагічныя беларускім традыцыйным крыжам.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане