Дзяды ў Іркуцку

«Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!»

Традыцыйнае беларускае абрадавае свята Дзяды прайшло 1 лістапада ў Іркуцку. Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага" сабрала сваіх старых і новых сяброў. Сустрэча прайшла ў нашым утульным офісе ў рэсурсным цэнтры «Горад». Большасць нашых людзей пунктуальныя (нацыянальная асаблівасць), таму падыходзілі крыху раней, каб абмяняцца апавяданнямі аб сваіх адпачынках, даведацца план найбліжэйшых мерапрыемстваў, атрымаць «Маланку», дзе апісаныя асноўныя летнія справы ІТБК, а некаторыя ўпершыню дайшлі да парога офіса - выходзіць, што на экскурсію. Віталі адзін аднаго шчырымі абдымкамі і ўсё са словамі падзякі: адны за тое, што паклікалі - не забылі, другія за тое, што знайшлі час, прыйшлі - падтрымалі, а трэція за сход - прыемна і карысна арганізаваны вольны час. І ў такой атмасферы ўсеагульнай любові і прыязнасці лёгка было ўспамінаць нашых продкаў, сапраўды святы дзень.

«Дзед» - гэта душа памерлага продка. «Дзедам» можа быць і стары, і чалавек сярэдняга ўзросту, і нават малое дзіця, што памерла нечаканай смерцю. Любы чалавек, які пайшоў з жыцця, варты памяці.

У беларусаў восеньскiя Дзяды - свята сямейнае, хатняе. На Дзяды запрашаюць продкаў да сябе дадому, каб пачаставаць і аддзячыць за дапамогу і заступніцтва.

Сёння ў нашых беларускіх каранях не знайсці агульных продкаў - памяць у нас закароткая. І ўвечары дома ў сямейным коле мы ўспомнім свае чатыры, пяць... каленаў, а ў коле арганізацыі ўспомнім слаўных сыноў Беларусі. Мы ўпрыгожылі «куточак» ручнікамі, стол абсыпалі сенам, паслалі белы абрус, выставілі беларускія стравы, якія жанчыны прынеслі на бяседу, паставілі свечку. Запаліў агонь Леанід Ільіч Лабейка, звярнуўшыся да ўспамінаў. Успомнілі тых, што адышлі за год, ушанавалі іх памяць маўчаннем.

Сёлета сустрэча была прысвечаная малавядомай старонцы нашай гісторыі - беларускім кампазітарам. Гучалі імёны дзеячаў ХХ стагоддзя, такія як Ігар Міхайлавіч Лучанок, Уладзімір Георгіевіч Мулявін, Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў, Эдуард Сямёнавіч Ханок. Гэтыя кампазітары працавалі ў розных музычных жанрах, але пераважна і найбольш плённа - у песенным. Гэтыя імёны знаёмыя кожнаму, але нямногія чулі пра Міхала Казіміра Агінскага, Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшку, Напалеон Орду, Льва Абеліёвіча. Гісторык Аляксей Кухта і аматар гісторыі Валер Казак (актывісты ІТБК) вырашылі ліквідаваць гэты прабел ведаў у іркуцянаў.

Гаспадынькі Надзея Ярмошкіна, Таццяна Сіпакова, Галіна Данілава, Святлана Бастракова, Алена Трацэнка, Ганна Радзівонава накрылі стол беларускімі традыцыйнымі стравамі. Былі: калдуны, аладкі, бліны, кісель, куцця, пызы, дранікі, капыткі, сала, бульба.

Сабраліся прадстаўнікі ўсіх чатырох “пяцігодак” ІТБК! І па ўзросце ад старога да малога! Мне як кіраўніку арганізацыі здаецца гэта добрым знакам і надае сілы ісці наперад. Дзякуй, сябры за дапамогу, за самастойнасць, за прапановы. Усе разам мы шмат спраў зробiм! ДЗЯКУЙ!!!

З найлепшымi пажаданнямi Алена Сiпакова.