Па традыцыі 1 лістапада сябры суполкі ”Беларусы Швецыі” (Sveriges Belarusier) выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесця Густаўберг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911-1975 гг.) – выхаванец Віленскага універсітэта, былы дзеяч Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальнік і кіраўнік першай беларускай суполкі ў Швецыі ”Беларуская грамада” (1948-1975). Пасля супольнага ўпарадкавання помніка Андрэй Катлярчук апавёў пра жыццё спадара Лукашыка, а затым адбыўся невялікі памінальны абед.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане