26 кастрычніка ў Стакгольме адбылася сустрэча Міколы Статкевіча з тымі, хто цікавіцца сітуацыяй у Беларусі. У сустрэчы й размове ўзялі ўдзел таксама сакратар Сацыял-Дэмакратычнай партыі Швецыі Карын Емцін і старшыня Остгрупэн за дэмакратыю й правы чалавека Марцін Угла. Перакладаў на шведскую й беларускую першы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
Спадар Мікола распавёў пра свой час у зняволенні, падзякаваў за падтрымку й выказаў пажаданне, каб палітыкі ў Еўропе на справах паказвалі, што дэмакратыя й правы чалавека не ёсць пустым гукам, як тое імкнуцца прадставіць улады Беларусі й Расіі. Пасля ён адказаў на пытанні прысутных, у тым ліку значнай групы сябраў Аб’яднання беларусаў Швецыі.
Паглядзець запіс сустрэчы можна тут