Выйшаў 9-ты нумар літаратурнага альманаха "Беларус"

Выйшаў з друку чарговы, дзявяты па ліку, нумар штогадовіка беларускіх пісьменнікаў замежжа “Беларус”. У яго ўвайшлі творы 25 аўтараў з 10 краінаў.

Нумар адкрываецца перакладам народнага квебецкага падання “Лятучы човен”, які зрабіла Ірыны Варабей з Таронта. Таксама ў нумары ёсць пераклады, зробленыя Віталём  Воранавым (творы Сэмюэля Бэкета і Рэйманда Карвэра), Якубам Лапаткам (Дон Кіхот Сервантэса), Алегам Мінкіным (вершы Паўла Грабоўскага), Віялетай Кавалёвай  (творы Маргарэт Этвуд).

Багата ў свежым нумары “Беларуса” ўспамінаў: са сваімі згадкамі чытачоў знаёмяць Марыя Дэмковіч, Цімох Ліякумовіч, Валянцін Стэх, Дзмітры Шатыловіч ды Валянціна Якімовіч. І, натуральна, у часопісе вы зможаце пазнаёміцца з паэтычнымі творамі і прозай беларусаў замежжа, сярод якіх Сяржук Вітушка, Пётра Мурзёнак, Эмігідыюш Рыжы, Алег Мінскі, Валянцін Стэх, Іна Снарская, Юрась Міхед, Зянон Пазьняк ды іншыя.

Ужо цяпер збіраюцца матэрыялы для наступнага нумару часопіса “Беларус”, выхад якога чакаецца ў верасні 2016 года. Беларусы замежжа могуць дасылаць свае творы ў рэдакцыю да 1 чэрвеня 2016 года на электронны адрас zamova@e-krama.com. Замовіць часопіс можна праз гэты ж е-мэйл.

Калі ў вас няма досупу да інтэрнэту, то творы можаце запісаць на дыск і даслаць на адрас:

Marat Klakotski

P.O. Box 3225

Farmingdale, NY 11735

USA

На гэты ж адрас можна адправіць свой рукапіс.

Прыемнага чытання!